be
Gratis
Кузьма Чорны

Парфір Кіяцкі

  • Anna Severinetshar citeratför 8 år sedan
    - Гэта ж думкі мае так, - сказаў моцна Парфір Кіяцкі. - Так, так. Гэта думкі так рассыпаліся і збіраюцца...
    Тады, ужо не стараючыся прыпамінаць, раптам прыпомніў.
    Няма ў яго ніводнай думкі ў галаве, і настроі яго - як той сіне-халодны вечар, калі было гэта. Прайшло якраз у той дзень нешта тое тупое, што мучыла два дні і што яшчэ не аформілася, як востры смутак перад жыццём... Гараць агні, і крычаць нешта вуліцы вечару, а ён ідзе адзін, з лёгкасцю пасля таго сплыўшага, якое і прыйшло немаведама адкуль і ад чаго, і сплыло немаведама ад чаго і куды... На яго лінуліся вострыя каплі зыкаў: недзе блізка гралі і стукалі нечым у такт, і ад гэтага захацелася яму скінуць з сябе футра, бо нек горача стала, паплысці ў зыках і самому сярод іх арудаваць. Раптам страшна стала думаць пра дзеравяныя сцены свайго дома, бо яны нейк уявіліся як мізэрнасць, а душа запатрабавала тады ўсяго, процілеглага ёй. Зыкі вырвалі ў адчуваннях светласць і хараство і яшчэ нейкі прастор, у якім патрэбен смех і нейкія іскры - можа, гэта радасных пачуццяў ці лёгкіх настрояў. І тады ўжо не думалася, а толькі жадалася. Уявілася, што ўсё ж гэта ёсць - і зыкі чутны, і агні гараць, і лёгкасць адчуваецца і не хватае толькі распусціцца ва ўсім гэтым, але было адчуванне, што і гэта надыдзе.
    Але тады ўбачыў ён перад сабой жанчыну. Ішла яна лёгка, квола стукала нагамі па цвёрдаму бруку і гулліва гойдала станам. І нек стала ясна тады яму, што гэта ж і ёсць увасабленне таго, што кагадзе адчувалася, што гэта, можа, і ёсць тое адзінае, што патрэбна было яму тады для нейкай гармоніі і ад чаго гусціліся жаданні.
    Яна прайшла трохі перад ім і раптам згінула недзе на раздарожжы вуліц. І як бы гэта панясла яна з сабою ад яго быўшы настрой; парушыла тое, што кагадзе ўстанавілася; з'явілася раптам страшная ўпэўненасць, што гэта і ўсё, што вакол, - не яго, не ў ім, а недзе за ім, і да яго мае ён дачыненне неглыбокае, пустое. І ўся тая гармонія па-за ім. Ён непрыметны. І не ён гэта быў істотаю сваёю на ўвесь свет, а свет вырас хараством сваім, і
fb2epub
Dra och släpp dina filer (upp till fem åt gången)