bookmate game

Андрусь Горват

  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Прыехаў да бацькоў, паглядзеў тэлевізар. Пасля расійскага тэлебачання хочацца каго-небудзь застрэліць, а потым памыцца і нажэрціся канопляў.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    А вы ведаеце пра традыцыю падпальваць цыгарэту і класці на магілу памерламу курцу? Мой дзядзька зараз так «курыць». Учора да яго прыязджалі мае дваюрадныя сёстры, прывезлі пакурыць.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    На Палессі маленькіх кусачых мошак называюць маскалямі.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Мой першынец — Гарох Андрэевіч. Ён такі малы, а я ўсміхаюся. Корпаешся ў зямлі, націраеш рукі-ногі, спальваеш спіну, а тут бац –
    і зялёны карапуз. Сядзіш ля яго і думаеш, што, можа, не зменіш сусвет, не злётаеш у космас, але вырасціў жывую зялёную казяўку.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    пабачылі сем маленькіх чорненькіх гадзючак. Цётка кажа, што, каб забіць гада, яго трэба праткнуць наскрозь галінкай. Калі не праткнуць, іншыя гады выцягнуць яго з іншасвету. Яна ў гэта верыць. Я ў гэта веру.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Дыялог у краме.
    — Е ці не е?
    — Е.
    –Дай.
    — На.
    Калі ўвядуць падатак на літары, мы выжывем. Мы нават зэканоміць можам у ліхія часіны:
    — Е?
    — Е!
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Дырэктар школы рыхтуе мяне па тэлефоне да гутаркі з начальнікам аддзела адукацыі. Я мушу асабіста запэўніць столаначальніка ў сваім жаданні быць настаўнікам.
    — У вас спросяць, чаму з Мінска пераехалі ў Прудок. Што вы скажаце?
    — Прыехаў жыць на сваю радзіму, адрамантаваць хату дзеда, якая разбуралася.
    — Папраўдзе, гэта несур’ёзная прычына. Што б вам такое сказаць?.. Эм… Ну, скажыце, што ў Мінску былі праблемы з жыллём.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Па звестках з Рэчыцкага Палесся, Любаншчыны, Магілёўшчыны, слова «анігадкі» відавочна паходзіць ад выразу «не думаў, не гадаў», але з большай экспрэсіўнай афарбоўкай. Гэта такое «сюрпрайз!» («Вось буракі параслі, два ўкінеш і кош поўны, анігадкі!»).
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Прудкаўскі кнігазбор сёння ўзбагаціўся кавалкам Кракава. Паштарка прывезла на лісапедзе апавяданні Ежы Пільха.
  • Ana Kashurohar citerati fjol
    Маці дагэтуль штогод квасіць дзічкі па тым рэцэпце — з жытнёвай саломай, соллю і лістом смародзіны.
fb2epub
Dra och släpp dina filer (upp till fem åt gången)